Паслугі гандлёвага агента

Гандлёвы дом гатовы выступаць як гандлёвы агент (тэхнічны экспарцёр) сваіх кліентаў з краін ЕАЭС на тэрыторыі Еўрапейскага Саюза, Злучаных Штатаў Амерыкі і Кітая. Паслуга можа быць запатрабаваная кампаніямі, што жадаюць выйсці са сваёй прадукцыяй на рынкі названых краін, альбо жадаюць імпартаваць прадукцыю з гэтых краін.
Гандлёвы дом ажыццяўляе экспартна-імпартныя аперацыі ва ўсіх сусветных валютах, у тым ліку ў валютах краін ЕАЭС, кітайскіх юанях, Еўра і доларах ЗША.

Кліент-менеджэр

Гандлёвы дом прапануе сваім кліентам паслугі персанальнага кліент-менеджэра па прасоўванні і ўмацаванню пазіцый пастаўляемых тавараў і паслуг на тэрыторыі ЕС, ЗША.

Паслугі сертыфікацыі

Гандлёвы дом у шчыльным супрацоўніцтве з Гандлёва-прамысловымі палатамі краін ЕС прапануе сваім кліентам дапамогу ў сертыфікацыі тавараў пад патрабаванні рынку краін Еўрапейскага Саюза.

Лагістыка і захоўванне тавараў

Гандлёвы дом прапануе скарыстацца лагістычнай інфраструктурай, якая знаходзіцца ў мытнай зоне ЕС, на тэрыторыі Рыжскага Свабоднага порта (Латвія), з наступным наборам паслуг:
– захоўванне і перавалка кантэйнераў;
– поўны цыкл абслугоўвання сыравінных грузаў, уключаючы перавалку, апрацоўку і мытнае афармленне;
– захоўванне грузаў у мытнай зоне на цалкам абсталяваных і складах з аховай;
– захоўванне і перавалка рэфрыжэратарных грузаў.

Паслугі банкаўскага сумеснага фінансавання

Гандлёвы дом гатовы падтрымліваць сваіх кліентаў падчас падрыхтоўкі дакументацыі для атрымання банкаўскага сумеснага фінансавання пад гандлёвыя здзелкі, якія ажыццяўляюцца на тэрыторыі ЕС.
У індывідуальным парадку магчыма прадастаўленне банкаўскіх гарантый. З мэтай рэалізацыі гэтай паслугі Гандлёвы дом з улiкам асобных дамоўленасцей супрацоўнічае з еўрапейскімі фінансавымі ўстановамі, у тым ліку – SWISS bank, EFG Monaco, Rietumu banka, Swedbank.

Удзел у закупных працэдурах на тэрыторыі Еўрапейскага Саюза

Гандлёвы дом гатовы ажыццяўляць дапамогу сваім кліентам у падрыхтоўцы дакументацыі і ў далучэннi да ўдзелу ў закупных конкурсных працэдурах, якія праводзяцца на тэрыторыі ЕС.
Гэтая паслуга прадастаўляецца па індывідуальным запыце кліента і пасля ўзгаднення ўмоў супрацоўніцтва.

Пастаўкі ў дзяржавы ЕАЭС

Гандлёвы дом ажыццяўляе падтрымку экспартных аперацый з Еўрапейскага Саюза, Вялікабрытаніі, ЗША і Кітая ў краіны ЕАЭС.
Па замове кліента магчыма падрыхтоўка інфармацыйна-аналітычнай даведкі з аналізам рынку па групе тавараў альбо паслуг, якiя прадстаўляюць пэўную цiкавасць, а таксама праверка мажлівых партнёраў у краінах ЕАЭС наконт наяўнасці фінансавай і рэпутацыйнай рызыкі.

Стварэнне сумесных кампаній пад юрысдыкцыяй ЕС

Прапануем сваім кліентам разгледзець пытанне аб стварэнні самастойнай юрыдычнай асобы ў ЕС – з рэгістрацыяй, наборам персаналу, адкрыццём разліковага рахунку, бухгалтарскім абслугоўваннем.
У дадзеным выпадку Гандлёвы дом па запыце кліента ажыццяўляе пошук і выступае ў якасці злучнага звяна з партнёрскімі установамі, якія прадстаўляюць гэты від паслуг.
Menu